Лагеры “Летняй школы” ў Польшчы для дзяцей з Беларусі
Гулялі з польскімі сябрамі, вучылі мову бацькоў і наведвалі цікавыя мясціны на Падляшшы. Група з сарака дзяцей з ваколіцаў Гародні і Браслаўшчыны правяла два тыдні на Падляшшы.
У апошні дзень польскія дзеці з Беларусі сустрэліся з прэзідэнтам горада Беластока Тадэвушам Трускаляскім:
– Гэта дзявяты падобны візіт. Штогод мы прымаем групу дзяцей з Беларусі падчас канікулаў.
Удзельнікі лагера “Летняй школы”:
– Мы былі ў басейне, ездзілі на экскурсію ў музей, на Аўгустоўскі канал, дзе каталіся на гандолах.
– Былі ў касцёлах, бачылі шмат цікавых мясцін.
Кажа старшыня Саюза палякаў на Беларусі Анжаліка Борыс:
– Каля двух тысяч дзяцей паедуць не толькі на адпачынак, а будуць вывучаць польскую гісторыю, удасканальваць польскую мову. І, канешне, для дзяцей гэта адпачынак і інтэграцыя.
Лагеры “Летняй школы” ў Польшчы праводзяць Саюз палякаў на Беларусі разам з таварыствам „Польская супольнасць” і мясцовымі самаўрадамі.
Чарговыя групы дзяцей з Беларусі наведаюць між іншым Сопат, Варшаву ды Познань.
[Not a valid template]
Лукаш Леанюк, Беларускае Радыё Рацыя, Беласток
Фота аўтара