Лайма Цэльма: Культурніцкая супраца паміж Латвіяй і Беларуссю мажліва толькі пасля заканчэння вайны
Падляшскі інстытут культуры правёў афіцыйную сустрэчу з групай амбасадараў культуры Латвіі. Візіт адбыўся ў межах праграмы Erasmus+ „Адукацыйная мабільнасць у сектары адукацыі дарослых”, арганізаванай Асацыяцыяй „Платформа супрацоўніцтва” з Рэзэкнэ (Латвія).

Пра мажлівасць такіх праграм з Беларуссю паразважала старшыня латвійскай асацыяцыі „Платформа супрацоўніцтва” Лайма Цэльма:
– Калі скончыцца вайна, я думаю, што абавязкова, бо я ў свой час у Беларусі, было вельмі цікава пабачыць, як яны ставяцца да гісторыі савецкага часу. Мы стараемся гэта ўвогуле выкрасліць, але гэта даволі вялікі адрэзак часу, які нельга выкрасліць з жыцця людзей, каб такое не паўтарылася. Сярод маіх знаёмых ёсць прадстаўнікі беларускай нацыянальнасці, але афіцыйны дыялог з Менскам пакуль немагчымы.
Агулам з культурніцкім візітам з Латвіі на Падляшша завітала 11 чалавек. У праграме візіту – наведванне культурных устаноў Супрасля, Тыкоціна і Аўгустова. У Граеве гасцей з Латвіі чакае выстава традыцыйных народных тканін, а таксама ўдзел у майстар-класах і паказах традыцыйнай народнай творчасці.










Беларускае Радыё Рацыя
