Латвійскія памежнікі не прапусцілі 33 чалавек
За мінулыя суткі ў Латвіі папярэдзілі спробу 33 чалавек незаконна перасекчы мяжу з Беларуссю. Затрыманых няма.

З 10 жніўня такіх выпадкаў было 4249. З моманту ўвядзення надзвычайнай сітуацыі 94 чалавекі змаглі застацца ў Латвіі па гуманітарных прычынах. Усяго сёлета было затрымана 446 замежнікаў, паведамляе Дзяржпамежслужба Латвіі.
