Латвійскія памежнікі зноў стралялі, каб спыніць мігрантаў
18 гадоў таму
Латвійскія памежнікі ўжо другі раз за месяц ужылі зброю, каб затрымаць мігрантаў на мяжы з Беларуссю. Гэта адбылося ў нядзелю, 20 жніўня, паведамляе прэс-служба ведамства.

Патруль у Сіленскай воласці заўважыў прыкметы парушэння мяжы. Парушальнікаў шукалі з дапамогай службовага сабакі. Памежнікі знайшлі чатырох кангалезцаў і аднаго сенегальца. Мігранты не падпарадкаваліся патрабаванням памежнікаў і паспрабавалі ўцячы. Памежнікі зрабілі папераджальны стрэл у паветра, пасля чаго змаглі затрымаць мігрантаў. У выніку іх выдалілі з краіны.
Аналагічны выпадак адбыўся на пачатку жніўня. Тады памежнікі, якім таксама давялося страляць у паветра, затрымалі васьмярых мігрантаў.
Беларускае Радыё Рацыя
