Латвія паскарае будаўніцтва агароджы на мяжы з Беларуссю



Рэнарс Грышкевічс, кіраўнік прадпрыемства VNĪ, якое займаецца ўзвядзеннем агароджы, заявіў, што яго ды іншыя арганізацыі распрацавалі некалькі рашэнняў, якія дазволяць паскорыць будаўніцтва агароджы па ўсёй даўжыні латвійска-беларускай мяжы.

На першым участку ўжо пабудавана 78 працэнтаў агароджы, работы плануецца завяршыць восенню гэтага года, а ўладкаваць інфраструктуру — да канца года. Будаўніцтва на другім участку плануецца завяршыць да канца 2024 года.

У цэлым праект прадугледжвае будаўніцтва 173-кіламетровай латвійска-беларускай пагранічнай паласы. Раней падобную сцяну пабудавала Польшча, вядуцца аналагічныя работы і ў Літве.