Латвія паставіла агароджу з калючага дроту на мяжы з Беларуссю
На латвійска-беларускай мяжы завершана ўстаноўка часовай агароджы з калючага дроту, паведамляе агенцтва „Інтэрфакс-Захад” са спасылкай на прадстаўніка Дзяржаўнага агенцтва забеспячэння Латвіі Вэндыю Пікшэ-Кучму.
Агароджа пабудавана на 37-кіламетровым участку мяжы з Беларуссю. Краіна таксама мае намер усталяваць дадатковыя агароджы на ўчастку даўжынёй 23 кіламетры. Агулам на гэтыя працы мяркуецца вылучыць 3,7 мільёна еўра.
Пасля заканчэння работ пачнецца ўладкаванне ўсёй латвійска-беларускай мяжы працягласцю 173 кіламетры і будаўніцтва сталай агароджы на гэтым участку дзяржаўнай мяжы даўжынёй 134 кіламетры. Мяркуецца, што будаўніцтва пастаяннай агароджы зойме не больш за тры гады.
Foto: DELFI