Латвія павялічыла сваю вайсковую прысутнасць на мяжы з Беларуссю
14 гадоў таму
Нацыянальныя ўзброеныя сілы Латвіі павялічылі сваю прысутнасць на ўсходніх межах — з Беларуссю і Расеяй.
“Неўзабаве вы абавязкова пабачыце нас у гэтым рэгіёне нашмат больш. Мы павялічылі свой колькасны склад у гэтым рэгіёне, і, я думаю, гэта прывядзе да выніку”, — працытавала выданне Delfi.lv камандуючага латвійскім войскам Леаніда Калніньша. Паводле яго, у памежным раёне вайскоўцы актыўна дапамагаюць Дзяржаўнай памежнай службе. Для рэалізацыі гэтых задач змянілі і ўдасканалілі сістэму забеспячэння войскаў.
Нагадаем, што 16 кастрычніка Латвія ўвяла абмежаванні на выкарыстанне паветранай прасторы паблізу мяжы паміж з Беларуссю, якія будуць дзейнічаць да канца бягучага года.
Беларускае Радыё Рацыя