Латвія прапануе закрыць адзін з двух пунктаў пропуску на беларускай мяжы
Латвія прапануе закрыць адзін з двух пунктаў пропуску на беларускай мяжы. Як заявіў начальнік Памежнай службы Латвіі абстаноўка на граніцы выдалася самай напружанай за тры гады. Піша « Наша Ніва».Так як фіксуецца ўсё больш спроб нелегальнага перасячэння мяжы Латвіі з боку Беларусі, таму, каб вызваліць больш чалавечых рэсурсаў для аховы мяжы, начальнік Дзяржаўнай памежнай аховы Латвіі Гунціс Пуятс прапанаваў закрыць адзін з двух памежных кантрольна-прапускных пунктаў — «Сіленэ» (з беларускага боку «Урбаны»).
Пуятс у эфіры Латвійскага радыё распавёў, што сітуацыя на мінулым тыдні выдалася, «напэўна, самай напружанай за ўсе тры гады пачынаючы з 2021-га». Паводле яго слоў, за тыдзень прадухілена незаконнае пранікненне ў Латвію 892 чалавек. І нельга выключаць таго, што асобным парушальнікам магло пашанцаваць, і іх не злавілі — хоць на ахову мяжы і кінутыя вялікія кадравыя рэсурсы самой памежнай аховы, Нацыянальных узброеных сіл і Дзяржпаліцыі.
Пуятс падкрэсліў, што Латвія для арганізатараў патоку нелегалаў, якія імкнуцца пранікнуць у ЕЗ — цяпер мэта нумар адзін: відавочна, рэжыму Аляксандра Лукашэнкі (вельмі верагодна, пасля кансультацый з Крамлём, удакладняе Латвійскае радыё) была пастаўлена такая задача, накіраваць ціск нелегальнай міграцыі менавіта сюды.
На дапамогу латвійскім калегам ужо прыбыло 20 літоўскіх памежнікаў. Накіраваны і запыт на дадатковую дапамогу арміі.