Латвія працягнула рэжым НС на мяжы з Беларуссю



10 траўня ўрад Латвіі працягнуў рэжым надзвычайнай сітуацыі на мяжы з Беларуссю. Ён працягне дзейнічаць у Лудзенскім, Краслаўскім і Аўгшдаўгаўскім краях і ў Даўгаўпілсе да 10 жніўня, паведамляе прэс-служба МУС Латвіі.

МУС адзначае, што спробы незаконнага перасячэння латвійска-беларускай мяжы скараціліся, усяго ў красавіку і траўні ад незаконнага перасячэння дзяржаўнай мяжы было затрымана 22 чалавекі.

„Важнай акалічнасцю з’яўляецца вайна, распачатая Пуціным ва Украіне, якую, як паведамляюць СМІ, падтрымлівае і кіраўнік Беларусі Лукашэнка. Латвійска-беларуская мяжа знаходзіцца пад узмоцненым кантролем”, – паведамляе МУС.

Літва падоўжыла рэжым надзвычайнага становішча да 29 чэрвеня 2022 года, а Польшча – да 30 чэрвеня 2022 года. Неабходна забяспечыць скаардынаваныя транснацыянальныя дзеянні па незаконным перасячэнні мяжы для забеспячэння роўнай аховы межаў усяго рэгіёну, – адзначаецца ў паведамленні.

Фота: iem.gov.lv