Латвія забараніла трансляцыю расейскіх прапагандысцкіх тэлеканалаў
Латвія забараніла трансляцыю расейскіх прапагандысцкіх тэлеканалаў.
Латвійская нацыянальная рада па электронных СМІ (NEPLP) забараніла рэтрансляцыю расейскіх тэлеканалаў „Россия-PTP”, „Россия 24” и „ТВ Центр” у Латвіі.
Пра гэта паведамляе прэс-служба (NEPLP). Трансляцыя канала „Россия-PTP” забаронена на пяць гадоў, „Россия 24” – на чатыры гады, „ТВ Центр” – на тры гада. Рашэнне ўваходзіць у сілу з дня яго абнародавання.
Прычынай забароны латвійская нацыянальная рада назвала пагрозу нацыянальнай бяспецы.
Беларускае Радыё Рацыя