Латышскія памежнікі: Улады Беларусі прапанавалі мігрантам зброю



Латышскія памежнікі паведамляюць пра выпадкі, калі ўлады Беларусі прапанавалі агнявую зброю нерэгулярным мігрантам. Пра гэта паведаміў начальнік Дзяржаўнай памежнай службы Латвіі Гунціс Пуятс.

Беларускі бок таксама інструктаваў мігрантаў, як супрацьстаяць латышскім памежнікам, калі тыя не дазволяць ім перасекчы мяжу. Але мігранты адмовіліся ўжываць зброю, і дагэтуль інцыдэнтаў з ужываннем агнявой зброі супраць латвійскіх памежнікаў не было.