Легенда “Бардаўскай Восені” – ў Бельскім белліцэі
У ІІ Агульнаадукацыйным ліцэі з беларускай мовай навучання прайшла бард-сустрэча з Касяй Камоцкай ды Вольгай Гарадзейчык. Моладзь мела магчымасць беспасрэдна распытацца пра творчы шлях ды паслухаць міні-канцэрт.
“Здаецца, бард ды яго творчасць для гэтых маладых людзей і не такое нeвядомае паняцце,” – падсумавала сустрэчу Кася Камоцкая:
– Я нават упэўнена, што сустракала вочы людзей, якія мяне разумеюць, а не адсутныя, якіх сагналі сюды замест урока пасядзець. Не, яны былі вельмі зацікаўленыя. Калі яны нават маладзейшыя за гэты фестываль, яны ўсё ж такі хоць раз там былі.
Вольгу Гарадзейчык можна будзе пачуць у суботні вечар 29 кастрычніка ў Бельскім доме культуры. Выступіць яна ў час чарговага дня XXIII фестывалю “Бардаўская Восень” у якасці зоркі побач з “Босым Сонцам”, Змітром Вайцюшкевічам ды гутром “Navi”. Іхні канцэрты папярэднічаць будзе канцэрту лаўрэатаў конкурсу, які пройдзе сёння пасля адкрыцця фестывалю.
[Not a valid template]
Давід Гайко, Беларускае Радыё Рацыя
Фота аўтара