Лейтэнант арміі РФ ўцёк з краіны і просіць палітпрытулку
Лейтэнант расейскай арміі Іван Каралёў уцёк у Літву і просіць палітычнага прытулку, паведаміла ў пятніцу ВВС.
„Я вырашыў пакінуць Расейскую Федэрацыю, таму што не хацеў удзельнічаць у крывавай вайне, якую развязала мая краіна”, — сказаў ён.
Лейтэнант Іван Каралёў незаконна перасёк літоўскую мяжу і быў затрыманы літоўскімі памежнікамі на віленскім аўтавакзале ў чацвер, паведаміла ў пятніцу BBC.
— Я ўдзельнічаў у спецаперацыі, але ўвесь час знаходзіўся на тэрыторыі Расейскай Федэрацыі. Я не быў на ўкраінскай тэрыторыі, — сказаў ВВС расейскі чыноўнік. — Мы займаліся пастаўкай боепрыпасаў расійскім войскам. Мы атрымлівалі боепрыпасы з усёй Расеі, з усіх частак, з усіх арсеналаў, і размяркоўвалі іх па брыгадах, частках наўпрост ва украіну – паведаміў ён.
Паводле яго слоў, 3 жніўня ён вырашыў пакінуць Расейскую Федэрацыю.
— Я не хацеў удзельнічаць у кровапралітнай вайне, якую развязала мая краіна. На дадзены момант я знаходжуся ў Літоўскай Рэспубліцы, дзе папрасіў палітычнага прытулку, — распавёў ВВС Іван Каралёў.