Лех Валэнса далучыўся да пратэстаў супраць судовай рэформы



Заснавальнік знакамітага прафсаюза «Салідарнасць» і першы прэзідэнт посткамуністычнай Польшчы Лех Валэнса далучыўся да пратэстаў супраць скандальнай судовай рэформы, піша Dw.de.

«У 1989 годзе мы далі вам дэмакратычную Польшчу. Вы павінны змагацца за яе ўсімі магчымымі сродкамі», – заявіў ён у суботу, 22 ліпеня, на акцыі пратэсту ў Гданьску.

Валэнса абвінаваціў правакансерватыўны ўрад у тым, што ён «прайграў» дэмакратычным заваёвам змагароў супраць камуністычнага рэжыму. «Нашаму пакаленню ўдалося накіраваць Польшчу на правільную дарогу і дамагчыся падзелу ўладаў. Нельга дапусціць, каб зараз усё гэтабыло разбурана», – заявіў ён. У Гданьску, як і па ўсёй Польшчы, у суботу прайшоў мітынг супраць судовай рэформы.

У ноч на суботу польскі Сенат ухваліў закон аб рэарганізацыі Вярхоўнага суда галасамі 55 сенатараў пры 23 галасах супраць і 2 тых, хто ўстрымаўся. Сойм ухваліў гэты закон 20 ліпеня.

Крытыкі бачаць у законе, які фактычна ставіць Вярхоўны суд пад кантроль ўрада і парламента, спробу падарваць прынцып падзелу ўладаў і замах на прававую дзяржаву. Закон уступіць у сілу, калі яго падпіша прэзідэнт Анджэй Дуда, на гэта ў яго ёсць 21 дзень.

Фота: Przemek Świderski