Лекцыі ў адкрытым універсітэце Супраскай акадэміі
Гэта добрая нагода, каб даведацца больш пра праваслаўе ў свеце. Адкрыты ўніверсітэт Супраскай акадэміі агранізуе серыю лекцыяў і сустрэчаў з падарожнікамі. На першым спатканні гісторык прафесар Антон Мірановіч пазнаёміў прысутных з постаццю праваслаўнага ксяндза Міхала Бажырыянава. Ён у часы другой сусветнай вайны вёў беларускую культурніцкую дзейнасць сярод эвакуяваных з Савецкага Саюза жаўнераў генерала Андэрса ў Іране. Паводле Антона Мірановіча, у Іране апынулася каля паўтары тысячы жаўнераў беларускай нацыянальнасці, якім дапамагаў айцец Бажырыянаў.
– Ён працаваў у лагерах, дзе было шмат беларусаў і палякаў, і таксама заарганізаваў рэлігійнае жыццё – пабудаваў часоўню, служыў, выдаваў малітоўнік, які быў надрукаваны ў 1942 годзе, выдаваў таксама іншыя рэлігійныя выданні, якія былі вельмі папулярныя, асабліва ў праваслаўным асяроддзі.
Айцец Міхал Бажырыянаў працаваў таксама сярод беларусаў, якія апыніліся ва Усходняй Афрыцы. У Найробі, што ў Кеніі, пабудаваў царкву і вёў выдавецкую дзейнасць. Памёр пасля збіцця невядомымі асобамі.
Лукаш Леанюк, Беларускае Радыё Рацыя