Лекцыя пра тарашкевіцу са Змітром Бартосікам у Варшаве
Гэтым разам «Мова Нанова з Варшавы» прапануе абмеркаваць тэму тарашкевіцы vs наркамаўкі і даведацца больш пра асобу нацыянальнага дзеяча Браніслава Тарашкевіча. Госць занятку — аўтар песень і літаратар Зміцер Бартосік.

Дата: 24 студзеня
Час: 18.30 (час мясцовы)
Месца: Беларускі Хаб, pl. Konstytucji 6, Варшава
Таксама ў праграме гульні, інтарактывы, паўза на каву/гарбату (прыносьце з сабой любімае печыва).
Тыя, хто не зможа прыехаць, могуць далучыцца да стрыму ў інстаграме «Мова Нанова з Варшавы».
