Лекцыя Уладзімера Арлова ў Варшаве
15 чэрвеня Беларускі Дом у Варшаве запрашае на лекцыю гісторыка ды пісьменніка Уладзімера Арлова «Беларусь — аванпост еўрапейскай цывілізацыі».

Дата: 15 чэрвеня
Час: 18.00 (час мясцовы)
Месца: Беларускі Дом, ul. Kryniczna 6, Варшава
Вось пра што будзе ў лекцыі:
Рыцарства Вялікага Княства і абарона ад Масковіі і татараў. Нашы землі — усходні рубеж Рэнесансу.
Хто прымаў пастанову пра пачатак ваенных дзеянняў у ВКЛ?
Якія прывы і абавязкі мелі тагачасныя беларускія рыцары?
Чаму 8 верасня 1514 года — вельмі знакавая дата і хто перамог у бітве пад Оршай?
Пра шматлікія войны з Маскоўшчынай і многае іншае вы даведаецеся падчас лекцыі спадара Уладзімера.
Уваход вольны.
