„Лепшае і новае” ад Зміцера Вайцюшкевіча



„Лепшае і новае” – адзін з апошніх канцэртаў Зміцера Вайцюшкевіча  ў гэтым годзе прайшоў у Беластоку.

„Тодар” у клубе „Змена клімату” прадставіў песні на словы Маякоўскага, Ваячка, Нагавіцы і Караткевіча. Як заўсёды артыст сабраў поўную залу фанатаў:

– Я проста люблю. У мяне тут ёсць аўдыторыя, якой я не надакучыў. Бо бывае такая любоў аднабаковая. І грукаеш у дзверы, а там ніхто не адчыняе. І для такога частага артыста, які тут бывае, гэта ўсё ж такі любоў публікі. І як не аддзячыць новымі творамі, нейкімі развагамі. Бо канец году. Нейкія высновы, нейкія вынікі падводзіць, пажаданні таксама. Дзеля гэтага і робяцца такія сустрэчы.

Зміцер Вайцюшкевіч часты госць на Падляшшы. Артыст меў супольны праект з фольк-гуртом „Чэрэмшына”. Удзельнічае ў фестывалі „Бардаўская восень” і шэрагу іншых нестандартных мерапрыемстваў, ладжаных беларусамі Падляшша.

Уля Шубзда, Беларускае Радыё Рацыя, Беласток