Лепшыя вучні Падляшша атрымалі маршальскія стыпендыі
У Маршалкоўскай управе ў Беластоку ўручылі стыпендыі за асаблівыя поспехі ў 2022/2023 навучальным годзе пяцідзесяці васьмі вучням з рэгіёна Падляшша.

Кажа вучань ІІ-га Агульнаадукацыйнага Ліцэя імя Княгіні Ганны з Сапегаў Ябланоўскай у Беластоку Мілаш Жэпнеўскі:
– Для моладзі нават 6000 злотых з’яўляецца вялікай падтрымкай, каб мы маглі самі сабе дапамагчы, неяк развіваць свае навыкі. Даюць такія грошы, можа праз год таксама атрымаецца гэта зрабіць. Дакладна застануся ў Польшчы, на Падляшшы. Я, як віцэ-кіраўнік моладзевай рады горада, мяркую што мы павінны рабіць уклад у развіццё нашага рэгіёна. Пазней зможам выйсці з нашымі інтарэсамі да ўсёй дзяржавы.
Сума аднаразовай падтрымкі ў гэтым годзе складае 6000 злотых на аднаго стыпендыята. Гэта прыкладна на 2 тысячы злотых больш, чым летась. Сёлета стыпендыі, у тым ліку, атрымалі вучні з Беластока, Сямятычаў, Гайнаўкі і Бельска Падляшскага.




Беларускае Радыё Рацыя
