Лес – прадпрымальнікам, прадпрымальнікі – лясам
Міжнародная польска-беларуская канферэнцыя пачалася 3 чэрвеня ў Беластоку. Галоўныя тэмы, якія былі заяўленыя на пленарным пасяджэнні – агульная адказнасць за асяроддзе, агульная адказнасць бізнесу і супраца лясной гаспадаркі і прадпрымальнікаў. Пра галоўную мэту візіту беларускай дэлегацыі кажа намеснік міністра лясной гаспадаркі Рэспублікі Беларусь Уладзімір Крэч:
– Сёння, у першую чаргу, мы хацелі б пагаварыць з калегамі, з прыватным бізнесам у Польшчы. У нас ідзе рад зменаў у фармаванні нашай лясной гаспадаркі. Літаральна ў бліжэйшы час мы хочам зрабіць дасведчанымі рад лясгасаў, якія ў нас будуць ісці не як дзяржаўныя структуры, а як унітарныя прадпрыемствы, гэта значыць перавесці іх на поўную самаакупнасць, як і функцыянуе сёння лясная гаспадарка ў Польшчы. Мы хочам задзейнічаць менавіта польскі досвед у гэтых нашых рэформах.
Перад беларусамі і палякамі з Падляшша шмат агульных пытанняў, звязаных з вядзеннем лясной гаспадаркі, вырашаць якія лепей разам, падкрэслілі арганізатары мерапрыемства. Работа канферэнцыі працягнецца ў Беластоку 3 і 4 чэрвеня.
Ганна Комінч, Беларускае Радыё Рацыя, Беласток
Фота аўтаркі