Лешэк Шарэпка: Беларускі бок скардзіцца на адсутнасць памежнай інфраструктуры
Беларусь тлумачыць затрымку з малым памежным рухам адсутнасцю памежнай інфраструктуры. Раней затрымку са стартам інстытуцыі малога памежнага руху беларускі бок тлумачыў складанай палітычнай атмасферай паміж Менскам і Варшавай, распавёў на прэс-канферэнцыі ў Менску польскі амбасадар Лешэк Шарэпка.
– Цяпер тлумачыцца, што няма дастаткова развітай памежнай інфраструктуры. На мой погляд, я быў бы прыхільнікам таго, каб імкнуцца максімальна хутка ўводзіць малы памежны рух і адначасова мадэрнізаваць мяжу, а не чакаць калі мы мадэрнізуем мяжу і ўвядзем тады малы памежны рух. Можна заўжды быць ідэалістам і казаць, што не да канца таго роўню мы дасягнулі, які нам хочацца, і чакаць-чакаць. Гэта не добрая пазіцыя.
Амбасадар Польшчы лічыць, што малы памежны рух будзе карыстацца велізарным попытам у беларусаў, бо і зараз колькасць грамадзянаў Беларусі, што атрымоўваюць візы, не дасягнула таго аб’ёму, што быў да ўваходу Польшчы ў ЕЗ у 2004 годзе.
Беларускае Радыё Рацыя