Летась 3 тыс. 200 беларусаў атрымалі від на жыхарства ў Польшчы
Летась 3 тыс. 200 беларусаў атрымалі від на жыхарства ў Польшчы, паведамляе «Еўрарадыё» са спасылкай на польскае Упраўленне па пытаннях іншаземцаў.
Сёння ў Польшчы пражывае 28 тыс. 800 грамадзян Беларусі. Агулам від на жыхарства ў Польшчы маюць 457 тыс. замежнікаў. Летась іх лічба вырасла на 34 тыс. Адзначаецца, што магчымасцямі міграцыі найчасцей, акрамя беларусаў, карыстаюцца ўкраінцы. У 2020-м від на жыхарства атрымала 29 тыс. 400 грамадзян Украіны. Агулам іх пражывае 244 тыс. 200 чалавек.
Статыстыка сведчыць пра тое, што 60% людзей, якія атрымліваюць від на жыхарства ў Польшчы, гэта грамадзяне ва ўзросце ад 18 да 40 гадоў.
Пасля прэзідэнцкіх выбараў беларусы актыўна з’язджаюць і ў Літву. Толькі ад жніўня 2020-га да студзеня 2021 года дазвол на часовае пражыванне ў гэтай краіне атрымалі 5 тыс. 739 грамадзян Беларусі.
Фота: miastoprac.pl