Летнік для сем’яў беларускіх уцекачоў



Беластоцкі Фонд у карысць дапамогі дзецям Гарадзеншчыны далучаецца да  дапамогі беларускім сем’ям, якія па палітычных матывах былі вымушаны пакінуць Радзіму і апынуліся ў Польшчы.  

Сёння ў Доме Палоніі ў Жыткеймах, што на польска–літоўскай мяжы, пачынаецца тыднёвы Летнік для сем’яў беларускіх уцекачоў. Цягам тыдня ўдзельнікі летніка змогуць зінтэгравацца і падвучыць асновы польскай мовы, –  кажа Ірэна Конан з Беластоцкага Фонду ў карысць дапамогі дзецям Гарадзеншчыны:  

– Будуць сем’і з Варшавы, Беластоку і з Быдгошча. Намагаемся, каб сем’і пазнаёміліся, каб знайшлі родныя душы тут, у нас у Польшчы. Што сем’і, якія прыехалі ў канцы гэтага года, што ў пачатку года, і якія яшчэ маюць моўныя бар’еры. Мы хочам дапамагчы крышачку падвучыць польскую мову, прынамсі, асноўныя фразы на польскай мове.

Чарговы летнік, ладжаныя беластоцкім Фондам у карысць дапамогі дзецям Гарадзеншчыны,  пачнецца 11  жніўня ў Доме палоніі ў Жыткеймах. У іх прымуць удзел сем’і беларускіх уцекачоў, якія зараз жывуць у Беластоку.

Анна Шайкоўская, Беларускае Радыё Рацыя