Летняя школа ў Беластоку для дзяцей з Беларусі



Група дзяцей з ваколіцаў Гародні і Барысава праводзіць свой вольны час у межах летняй школы ў Беластоку. Дзеці гуляюць з польскімі сябрамі, вывучаюць польскую мову і наведваюць цікавыя месцы на Падляшшы.

Дзякуючы Саюзу палякаў у Беларусі і таварыству Польская супольнасць у Беласток прыехала 40 дзяцей:

– Мы хадзілі  ў Парк дыназаўраў. На розныя атракцыёны, стралялі з лукаў.

Анжаліка Борыс, старшыня незалежнага Саюза палякаў у Беларусі:

– Такія выезды вельмі важныя. Гэта не толькі мажлівасць удасканальваць польскую мову, гэта мажлівасць таксама адпачынку.

Анна Кетлінска, арганізатарка  лагера:

– Дзеці заўсёды ў чэрвені прыязджаюць. Маюць кантакт з жывой польскай мовай. Пазнаюць наш рэгіён, Беласток, бяруць удзел у экскурсіі ў Варшаву, знаёмяцца са сваімі равеснікамі. Мы пасябравалі і сталі адной камандай.

Лагеры ў межах праграмы “Летняя школа” праводзяць ў многіх гарадах Польшчы.

Арганізатарам лагераў ёсць саюз палякаў на Беларусі, таварыства Польская супольнасць і мясцовыя самаўрады. Чарговыя групы дзяцей з Беларусі наведаюць між іншым Варшаву ды Познань.

Лукаш Леанюк, Беларускае Радыё Рацыя, Беласток 

Фота аўтара