Летува ў тры разы павялічыла колькасць памежнікаў на мяжы з Беларуссю і Расеяй
17 гадоў таму
Летува ў тры разы павялічыла колькасць памежнікаў на мяжы з Беларуссю і Расеяй на летні перыяд, узмацніўшы іх афіцэрамі з Латвіі і Польшчы.
«Мы рыхтуемся да розных правакацый», – заявіў начальнік памежнай службы Літвы Рустамас Любаевас. Ён дадаў, што асцерагаецца хваляў мігрантаў з Беларусі, парушэнняў мяжы або з’яўлення ваеннай тэхнікі на мяжы без тлумачэння прычын. Да саміту Літва аднавіла памежны кантроль на межах з Польшчай і Латвіяй.