Лібор Зайчэк – чэх, які цікавіцца беларускай мовай



Лібор Зайчэк належыць да ліку  нешматлікіх чэхаў, якія цікавяцца беларускай мовай. Мовазнаўца-славіст з Брно ўжо месяц працуе ў ваколіцах Бельска і Гайнаўкі.

Што прывяло сюды даследчыка з Чэхіі, якім ён бачыць Падляшша і што думае пра Беларусь? Пра гэта ён распавёў нашаму радыё:

– Напачатку я знайшоў інтэрнэт-старонку Янкі Максімюка svoja.org. Ён перакладае замежных аўтараў на сваю гаворку. І такім спосабам стараецца зрабіць лексіку для гэтай, у прынцыпе, новай мовы. Людзі там лічаць сябе беларусамі, але гэты чалавек лічыць, што для гэтай гаворкі трэба зрабіць асобную кадыфікацыйную працу. Справа ў тым, што ёсць і іншыя людзі, не толькі Максімюк, – гэта Віктар Стахвюк, паэтка Зофья Сачко, якія напрацавалі ўжо пэўны матэрыял.

РР: З якімі дыялектамі і гаворкамі вам, як даследчыку, даводзілася сутыкацца?

Лібор Зайчэк: У Беларусі я быў некалькі разоў, напрыклад, на Берасцейшчыне ў Белаазёрску. Там якраз я пачуў гэтую гаворку – „по-полеску” там гаварылі. Я ехаў на цягніку Берасце-Белаазёрск, і там  жанчыны, якія ехалі з працы, размаўлялі. Гэта была мая першая сустрэча з гэтымі гаворкамі. У нас, напрыклад, у Чэхіі, ёсць такія руснакі, русіны. У іх таксама такая гаворка. Такая ўкраінская гаворка.

РР: Сапраўды, зусім іншае гучанне мае беларуская мова на Палессі. Але самі палешукі нам гаварылі, што яны размаўляюць не па-ўкраінску, а па-беларуску.

Лібор Зайчэк: Калі я кажу, што дзесьці ёсць гаворкі, напрыклад, украінскія, то не маю на ўвазе, што гэтыя людзі – украінцы. Межы гаворак, моў не заўсёды супадаюць з межамі дзяржаў.

Цалкам матэрыял у далучаным файле:

Гутарыла Ганна Комінч, Беларускае Радыё Рацыя, Беласток