#LightForBelarus – Пакажам салідарнасць з Беларуссю



25 сакавіка давайце выявім салідарнасць з Беларуссю! У гадавіну абвяшчэння незалежнай Беларускай Народнай Рэспублікі адзначаецца Дзень Волі Беларусі. Беларускае грамадства, і асабліва колы незалежнай дэмакратычнай апазіцыі, урачыста адзначаюць гэты дзень.

У знак салідарнасці з усходнімі суседзямі Нацыянальны культурны цэнтр (NCK) другі раз ініцыюе кампанію „Святло за Беларусь”. Да акцыі далучацца таксама Падляшская опера і філармонія.

25 сакавіка будынак NCK будзе асветлены колерамі бела-чырвона-белага сцяга незалежнай Беларусі. NCK заахвочвае ўдзел іншых устаноў, а таксама прыватных асоб. 

Ідэя акцыі „Святло за Беларусь” у асвятленні месцаў устаноў і грамадскіх будынкаў па ўсёй Польшчы, а таксама прыватных кватэр колерамі бел-чырвона-белага сцяга незалежнай Беларусі.

NCK чакае пацверджання далучэння да акцыі па адрасе: [email protected]. І таксама заклікае людзей дасылаць фотаздымкі будынкаў з падсветкай. Установа будзе публікаваць іх у Інтэрнэце.

wrotapodlasia.pl