Лік заражаных COVID-19 у Польшчы дасягнуў 5 тысячаў
Падляшскі ваявода і санітарны інспектар Падляшскага ваяводства паведамілі пра чатыры новыя выпадкі заражэння каронавірусам у рэгіёне, яны пацверджаныя станоўчымі лабараторнымі даследаваннямі.
Гэта маладая жанчына з Беластока, пажылая жанчына з Бельскага павета і пажылы мужчына з Бельскага павета. Усе яны на хатняй ізаляцыі.
Жанчына з Бельскага павету шпіталізаваная ў Бельску-Падляшскім.
Усяго на Падляшшы 131 пацверджаны выпадак заражэння COVID-19. Па ўсёй Польшчы колькасць заражаных павялічылася на 152 і складае ўжо 5 тысячаў, 136 чалавек загінулі ад гэтай небяспечнай інфекцыі.
Беларускае Радыё Рацыя
