Ліквідавана нелегальная фабрыка цыгарэт
Як высветлілася, у адной з мясцовасцей Плоцкага павета функцыянавала фабрыка, на якой выраблялі нелегальныя цыгарэты.
На месцы былі выяўлены і канфіскаваны прафесійныя машыны, з дапамогай якіх вырабляліся цыгарэты, пазначаныя вядомай тытунёвай маркай, а таксама больш за 2,8 мільёна штук падробленых цыгарэт з кампанентамі для іх вытворчасці.
Паводле папярэдніх ацэнак, нелегальная лінія, рынкавы кошт якой ацэньваецца ў каля 1,5 мільёна злотых, можа вырабляць мільён цыгарэт у суткі.
Падчас акцыі былі затрыманыя дзве асобы ва ўзросце 53 і 44 гады. Ім пагражае пазбаўленне волі да шасці гадоў.
Паводле podlaskie.kas.gov.pl