Лісты беларускім палітвязням з Эстоніі
Карэспандэнцыі за краты да тых, хто праходзіць у Беларусі па крымінальных палітычна матываваных справах, надалей дасылаюць беларусы Эстоніі.
З гэтай мэтай прыкладна раз на месяц беларусы збіраюцца разам, – распавяла прадстаўніца беларускай дыяспары Ірына Шпак:
– Пра бліжэйшыя планы магу нагадаць тое, што ў наступны аўторак у жніўні мы сустракаемся дыяспарай і працягваем пісаць разам лісты і падпісваць паштоўкі. Паспрабуем павітаць усіх тых, у каго дзень народзінаў у жніўні, хоць нейкую колькасць.
Беларуска Ірына Шпак дадала, што таксама ў напісанне лістоў да беларускіх палітвязняў часам ангажуецца мясцовае насельніцтва. Але тэма Беларусі ўсё ж для іх застаецца не такой актуальнай.
Цалкам гутарку слухайце ў далучаным файле:
Беларускае Радыё Рацыя