Літаратурны фестываль «Zebrane» стартаваў у Беластоку
Найлепшыя, самыя цікавыя або папулярныя. Такіх пісьменнікаў можна сустрэць на літаратурным фестывалі «Zebrane», які пачаўся ў Беластоку і будзе доўжыцца праходзіць ў Беластоку і працягнецца да суботы сёмага кастрычніка.
За гэты час пройдзе больш за дзесяць аўтарскіх сустрэч з лаўрэатамі прэстыжных літаратурных прэміі, але і мала яшчэ вядомымі таленавітымі пісьменнікамі – кажа Марэк Каханоўскі:
— Падобныя мерапрыемствы не праходзяць без зорак, бо зоркі прыцягваюць публіку. Але мы запрашаем таксама і іншых, каго самі любім і хочам падзяліцца з публікай ведамі пра іх кніжкі.
Сярод гасцей фестывалю Моніка Шнайдэрман, Сяргей Ждан ці Дорота Маслоўска. «Фармат фестывалю і яго праграма, прываблівае аматараў літаратуры», – кажа Арнольд Точыскі:
— «Zebrane» — гэта добры зрэз актуальнага рынку аўтараў і выдавецкага свету. Сюды папросту прыязджаюць тыя людзі, літаратурная творчасць якіх цяпер цікавая. І аказваецца, што свет літаратуры паказвае заўсёды нешта большае чым камусьці, хто цікавіцца літаратурай, здаецца актуальным.
Уваход на ўсе аўтарскія сустрэчы свабодны, а бясплатныя запрашэнні на канцэрты ў межах Літаратурнага фестывалю «Zebrane» можна атрымаць у клубе Zmiana klimatu і слухаючы Беларускае Радыё Рацыя.
Радэк Дамброўскі, Беларускае Радыё Рацыя