Літоўская мытня зробіць больш жорсткімі правілы правозу тавараў праз мяжу з Беларуссю
З 18 снежня літоўская мытня зробіць больш жорсткім абмежаванні на экспарт (рээкспарт) або транзіт санкцыйных тавараў у трэція краіны праз тэрыторыю Расеі і Беларусі.

Пры экспарце (рээкспарце) або транзіце санкцыйных тавараў будзе патрабавацца дэкларацыя вытворцы.
Яна павінна быць прадстаўлена:
у мытны пункт экспарту/рээкспарту ў Літве або ў мытны пункт адпраўлення;
ва ўстановы мытні ў пунктах пропуску праз мяжу Літвы.
Калі дэкларацыя вытворцы не прадстаўлена ў мытню Літвы, тавары, якія трапілі пад санкцыі, не будуць выпушчаны з Еўрапейскага звязу.
У выпадку абгрунтаваных сумненняў у сапраўднасці прадстаўленага дакумента і правільнасці змешчаных у ім звестак, мытныя органы Літвы звернуцца ў кампетэнтныя органы краіны-вытворцы тавару для праверкі.
Беларускае Радыё Рацыя
