Літоўскія мытнікі тыдзень лічылі кантрабандныя цыгарэты ў цягніку з Беларусі
Супрацоўнікі Віленскай тэрытарыяльнай мытні тыдзень лічылі кантрабандныя цыгарэты ў цягніку з Беларусі. Агульны кошт грузу ў выніку склаў каля 700 тысяч еўра. Як паведамляе Мытная крымінальная служба, у цягніку ў адным з вагонаў быў груз драўляных гранул у папяровых пакетах. У пошуку кантрабандных цыгарэт, літоўцам давялося іх ускрываць. І толькі днямі гэтая праца скончылася.
Агулам сярод гранул было выяўлена 195 тысяч 500 пачкаў цыгарэт з беларускімі акцызнымі маркамі.
Беларускае Радыё Рацыя