Літоўскія мытнікі выявілі буйную партыю кантрабандных цыгарэт з Беларусі



Супрацоўнікі літоўскай мытні выявілі партыю кантрабандных цыгарэт з Беларусі на сотні тысяч еўра, якая была схаваная ў грузавіку з бетоннымі блокамі, паведамляецца на сайце мытнага дэпартамента Міністэрства фінансаў Літвы.

«Па папярэдніх ацэнках была зробленая спроба ўвезці не менш за 100 тысяч пачкаў беларускіх цыгарэт. Кошт такой колькасці цыгарэт з улікам падаткаў складае прыблізна 355 тыс. еўра”, — паведамляе мытны дэпартамент.

21 лютага кіроўца быў арыштаваны на месяц паводле рашэння Каўнаскага раённага суда. Па факце спынення кантрабанды Каўнаская абласная пракуратура пачала дасудовае расследаванне.

Фота: lrmuitine.lt