Літоўскія мытнікі затрымалі чарговую партыю беларускіх цыгарэт
Патруль спыніў фуру на мяжы з Польшчай. Службоўцы шукалі нерэгулярных мігрантаў і кантрабанду.

Паводле дакументаў, фура везла дзверы з Эстоніі ў Германію. Але насамрэч грузам былі 800 скрыняў з 400 тысячамі пачкаў цыгарэт на 1,4 мільёна еўра. На фота, апублікаваным мытнікам — беларускія цыгарэты «Фэст».
Здарэнне адбылося яшчэ ў аўторак 19 кастрычніка. Гэта не адзіны выпадак кантрабанды беларускіх цыгарэт на гэтым тыдні. У нядзелю цыгарэты знайшлі ў іншай фуры з дзвярыма, у панядзелак — у скрынях з сухім пюрэ, у пятніцу — у колах трактара, адзначае «Свабода».
Усяго сёлета за першыя паўгода ў Літве завялі 55 спраў за кантрабанду амаль 9 мільёнаў пачак цыгарэт на суму амаль 32 мільёны еўра. 75% цыгарэт былі беларускай вытворчасці — марак Minsk, «Фэст», NZ і «Корона».
