Літоўскія мытнікі затрымалі партыю кантрабандных беларускіх цыгарэт



Літоўскія мытнікі затрымалі партыю кантрабандных беларускіх цыгарэт амаль на 4 млн еўра.

Партыя была затрымана 20 жніўня ў пункце пропуску Райгардас (Прывалка), паведамляе Мытны дэпартамент Міністэрства фінансаў Літвы. Мытнікі знайшлі цыгарэты ў грузавіку, які рухаўся транзітам у Польшчу, з дапамогай сістэмы рэнтген-кантролю. Па накладных, паўпрычэп быў загружаны рулонамі поліэстэру, аднак гэтая прадукцыя выкарыстоўвалася для маскіроўкі.

Усяго было знойдзена 967 тыс. пачкаў 11 марак беларускіх цыгарэт.

Крыніца: @pozirkonline