Літоўцы пачалі будаваць плот на мяжы з Беларуссю
У пятніцу дзяржаўная літоўская кампанія EPSO-G і яе даччыная кампанія Tetas пачалі будаўніцтва плота на мяжы з Беларуссю каля Друскенікаў. На беларускім баку за пачаткам работ назіралі ўзброеныя беларускія памежнікі. Будаўніцтва плота коштам 152 мільёнаў еўра пачалося 29 верасня. Аднак рэальнае будаўніцтва пачнецца праз два тыдні, у другой палове кастрычніка. Цяпер там усталёўваюць піраміду са спіральнага калючага дроту. Праводзіцца першы этап будаўніцтва 100-кіламетровага плота. Ужо аб’яўлены конкурс на будаўніцтва яшчэ 400 км плота.