Літоўцы затрымалі фуру з кантрабанднымі цыгарэтамі з Беларусі
Літоўскія мытнікі затрымалі на мяжы партыю кантрабандных цыгарэт на 1 мільён еўра, паведамляе прэс-служба ведамства.

Здарэнне адбылося 16 лістапада на памежным пераходзе „Лаварышкес”. У фуры, якой кіраваў грамадзянін Беларусі, паводле дакументаў перавозілі торфабрыкет. Аднак агляд на рэнтгене паказаў, што ў машыне вязуць цыгарэты. У паўпрычэпе мытнікі выявілі 300 тысяч пачкаў цыгарэт беларускай вытворчасці. Кошт кантрабанды з улікам падаткаў ацэньваецца амаль на 1 мільён еўра. Кіроўцу затрымалі, фуру адправілі на штрафстаянку.
