Літоўцы затрымалі кантрабанду беларускіх цыгарэт на 2 млн. еўра
На дарозе з Літвы ў Польшчу (Коўна — Сувалкі) мабільная брыгада супрацоўнікаў літоўскай мытні спыніла для праверкі звычайную з выгляду фуру на беларускіх нумарах, піша euroby.info.
Па дакументах машына рухалася ў Германію, а вось замест заяўленых драўляных паддонаў перавозіла велізарную кантрабанду цыгарэт вытворчасці Беларусі.
Машына везла на Захад цыгарэты «Фэст», «NZ», «Мінск» з беларускімі акцызнымі маркамі ў колькасці 11 млн. 650 тыс. штук. У Літве тавар быў ацэнены на суму больш за 1 млн.800 тыс. еўра.
Беларускі кіроўца быў арыштаваны папярэдне на 1 месяц, хоць, зразумела, што арганізатары «бізнесу» такога маштабу за руль самі не садзяцца.