Ліцэй з беларускай мовай навучання сярод 500 лепшых у Польшчы
15-е месца сярод падляшскіх ліцэяў і 414-ае ў Польшчы займае ліцэй з беларускай мовай навучання ў Гайнаўцы паводле рэйтынгу тыднёвіка „Перспектывы” за 2014 год. Цягам апошніх гадоў месца ў рэйтынгу зніжаецца, і гэта абумоўлена некалькімі прычынамі, кажа дырэктар агульнаадукацыйнага ліцэя Яўген Сачко:
– Стала менш вучняў, якіх прымаем у першыя классы. У апошнія гады мы прымаем усіх дзяцей, якія маюць ахвоту вучыцца ў нашай школе. Іншы працэнт вучняў, якія могуць прымаць удзел у алімпіядах, бо яны вымагаюць ад вучняў нашмат больш ведаў. Будзем рабіць усё, каб у гэтым рэйтынгу мы падняліся ўверх. У рэйтынгу Падляшскага ваяводства мы займаем 15 месца, і гэта нядрэнны вынік.
У параўнанні з мінулым годам, рэйтынг Гайнаўскага ліцэя ў агульнапольскім рэйтынгу знізіўся на 27 месцаў, у рэйтынгу Падляшскага ваяводства застаецца на тым жа месцы – 15-тым.
Ліцэй з беларускай мовай навучання ў Бельску-Падляшскім застаецца на 8 месцы, на трэцім – ліцэй №3 у Беластоку, дзе вядзецца навучанне беларускай мовы. Найлепшы на Падляшшы ліцэй №1 у Беластоку.
Валянціна Лаеўская, Беларускае Радыё Рацыя