Ліцэісты змагаліся за званне лепшага дэкламатара



Малая сцэнічная форма і мастацкая інтэрпрэтацыя – такія задачы былі пастаўленыя перад ўдзельнікамі конкурсу “Сцэнічнае слова”.

У беластоцкай сядзібе Беларускага грамадска-культурнага таварыства ўжо 39-ты раз адбыўся гэты штогадовы конкурс. Як адзначыла вядучая тэатральнага гуртка „Антракт” Эльжбета  Фёнік, маладыя акцёры любяць выступаць перад публікай:

– Мы, як творцы, ведаем, што нам патрэбны дзеці, моладзь, дарослыя. Патрэбны кантакт з публікай. Кантакт з тымі, хто можа паглядзець тое, што мы падрыхтавалі. Ацаніць. Кожны акцёр хоча як найчасцей выступаць перад публікай.

Тэатральны ды дэкламатарскі конкурс “Сцэнічнае слова” праводзіцца для вучняў сярэдніх школ, якія вывучаюць беларускую мову. Конкурс складаецца з дзвюх частак: дэкламатарскай ды тэатральнай.

[Not a valid template]

Уля Шубзда, Беларускае Радыё Рацыя