Ліцэй імя Браніслава Тарашкевіч ў Бельску таксама перайменуюць?
Вуліца ў Бельску Падляшскім больш не будзе называцца ў гонар стваральніка першай беларускай граматыкі? Такое рашэнне перадаў падляшскаму ваяводзе Інстытут нацыянальнай памяці, які займаецца дэкамунізацыяй публічнай прасторы ў Польшчы.
У горадзе дзейнічае ІІ Агульнаадукацыйны ліцэй з беларускай мовай навучання імя Браніслава Тарашкевіча.
Пакуль улады школы не атрымалі папярэджання адносна перайменавання ліцэя, аднак склаўшаяся сітуацыя вельмі засмучае дырэктара Андрэя Сцяпанюка:
– Калі штосьці здарыцца, тады пабачым, я не сам буду вырашаць, будзем разам думаць якім чынам да гэтай тэмы падысці. Варта падкрэсліць пазітыўныя моманты ў тым, што рабіў Браніслаў Тарашкевіч.
Браніслаў Тарашкевіч быў беларускім грамадска-палітычным дзеячам, мовазнаўцам і пісьменнікам-перакладчыкам. Яго імя ў 1969 годзе атрымаў беларускі агульнаадукацыйны ліцэй у Бельску Паддяшскім. Вуліца Тарашкевіча існуе ў Бельску з 90-х гадоў.
Лукаш Леанюк, Беларускае Радыё Рацыя