Ліцэй з Беларускай мовай навучання ў Бельску Падляшскім адзначаў Дзень Волі
Як што год, ІІ Агульнаадукацыйны ліцэй з Беларускай мовай навучання імя Браніслава Тарашкевіча ў Бельску Падляшскім вельмі святочна адзначаў Дзень Волі.
На будынку школы ды ў яе памяшканнях – бел-чырвона-белыя сцягі. Вучні пісалі дыктоўку па беларускай мове.
[Not a valid template]
Прайшоў турнір насычыны беларускай мовай, песняй, танцамі.
“Цяжка мне на сэрцы, але я шчаслівы, што хаця тут магу адкрыта адзначыць гэтае вялікае сваята”, – кажа настаўнік англійскай мовы Валеры Скрундз, які сам родам з Беларусі:
– То такая асаблівая стуацыя… Заўсёды ўспамінаецца ўсё тое, што звязанае з маёй Айчынай, з матулею, з бацькам, з дзедам, з бабулею. Цяжка гаварыць пра тое. Калі знаходзішся тут, у сваёй школе, магу сказаць, што гэта мая школа, што адзначаем такім спосабам 25-га сакавіка. У мяне такое ўражанне, што частка маёй Айчыны тут.
Сённа ў ліцэі прайшоў адзін доўгі ды вялікі ўрок – урок радасці ды памяці пра падзеі 25 сакавіка 1918 году.
Давід Гайко, Беларускае Радыё Рацыя