Літва абяцае не абмяжоўваць выдачу праязных дакументаў беларусам без пашпартоў



Улады Літвы не плануюць мяняць працэдуру выдачы пашпартоў замежніка для беларусаў. Для атрымання гэтага дакумента неабходна абгрунтаваць, чаму чалавек не можа аформіць пашпарт на радзіме, патлумачылі «Белсату» у Дэпартаменце міграцыі пры МУС Літвы.

Пра новыя пашпартныя абмежаванні ўладаў Беларусі ў Літве ведаюць. Дырэктарка Дэпартаменту міграцыі Эвеліна Гудзінскайце сцвярджае, што беларусы, як і раней, могуць афармляць пашпарты замежніка.
Па яе словах, большасць беларусаў, якія працуюць у Літве, маюць магчымасць спакойна вярнуцца і вельмі часта гэта робяць. Тым, хто пазбаўлены такой магчымасці, Літва выдае адмысловыя пашпарты для падарожжаў:
Аформіць пашпарт замежніка ў Літве – 65 еўра. Заява разглядаецца цягам пяці дзён. Пры станоўчым рашэнні дакумент выдаюць цягам яшчэ 30 дзён. Паскоранай працэдуры за дадатковую аплату цяпер няма. У Польшчы,, таксама ёсць аналагічны дакумент для замежніка.