Літва ад поўначы ўводзіць рэжым надзвычайнага становішча ў памежных раёнах з Беларуссю
Літва ад поўначы ўводзіць рэжым надзвычайнага становішча ў памежных раёнах з Беларуссю. Як паведамляе партал Delfi, Сейм Літвы ўхваліў адпаведную прапанову ўрада.
Гэты рэжым будзе дзейнічаць месяц толькі на мяжы з Беларуссю і на 5 кіламетраў углыб тэрыторыі краіны, а таксама ў месцах рассялення мігрантаў. Надзвычайнае становішча ўводзіцца ўпершыню пасля аднаўлення незалежнасці Літвы. Яно прадугледжвае абмежаванні на перасоўванне ў памежнай зоне, на грамадскія сходы, таксама прадугледжваюцца абмежаванні на карыстанне сродкамі камунікацыі для мігрантаў у месцах іх рассялення.
