Літва адмовіла ў відзе на жыхарства тром сотням грамадзян Беларусі
„Тысячы беларусаў атрымліваюць віды на жыхарства. Адмоў было толькі 331. Гэта было ў тым ліку з-за адказаў у анкеце, якую трэба запаўняць пры падачы дакументаў. Некаторыя апраўдвалі дзеянні Расеі. Некаторыя складанай мовай спрабуюць нешта тлумачыць”, — сказала дырэктарка Дэпартамента міграцыі Эвеліна Гудзінскайтэ.
-
Фота: lrt.lt
Паводле яе слоў, на пачатак года ў Літве пражывалі 48.804 грамадзяніны Беларусі. За апошні год было выдадзена 6 тысяч відаў на жыхарства па эканамічных прычынах, а па гуманітарных – 235.
Гудзінскайтэ адзначыла, што большая частка беларусаў, якія прыязджаюць у Літву, з’яўляюцца прадстаўнікамі працоўных прафесій. У асноўным гэта будаўнікі ці кіроўцы.
