Літва адмяняе дзеянне рэжыму надзвычайнага становішча на мяжы
Міністэрства ўнутраных спраў Літвы аб’явіла, што з 3 траўня рэжым надзвычайнага становішча на мяжы з Беларуссю будзе адменены.

Літва ўвяла ў 2021 годзе надзвычайнае становішча з-за плыні нелегалаў, якія спрабавалі з Беларусі трапіць у Еўразвяз. З некаторымі зменамі ўвесь гэты час рэжым надзвычайнага становішча дзейнічаў або па ўсёй краіне, або ў пагранічнай 5-кіламетровай зоне. Ён прадугледжваў забарону на ўезд у прымежную зону без спецыяльнага дазволу для ўсіх, акрамя мясцовых жыхароў.
Адмяніць рэжым надзвычайнага становішча ў Літве вырашылі пасля ўстаноўкі на мяжы з Беларуссю агароджы з калючага дроту, пераканаўшыся пры гэтым, што гэта сур’ёзная перашкода для нелегальных мігрантаў.
