Літва для аховы мяжы з Беларуссю прыцягне дадатковыя вайсковыя сілы



У сувязі з частымі спробамі мігрантаў нелегальна перайсці дзяржаўную мяжу, узмацняецца яе ахова, паведаміла ў панядзелак Міністэрства ўнутраных спраў Літвы.

Міністр унутраных спраў Агне Білатайце заявіла, што для гэтага будуць прыцягнутыя дадатковыя вайсковыя сілы – да 64 вайскоўцаў у суткі, перадае delfi.lt. Білатайце адзначыла, што назіраецца тэндэнцыя да павелічэння спроб нелегальна перайсці мяжу з боку Беларусі, таму неабходна рэагаваць і быць гатовымі да самых горшых сцэнароў.

„Акрамя вайскоўцаў, дапамогу працягне аказваць Frontex, з’яўляюцца новыя магчымасці карыстацца верталётамі саюзнікаў, мы не адны перад тварам гэтага крызісу „, – заявіў міністр абароны Літвы Арвідас Анушаўскас.

Просьба аб дапамозе да войска Літвы падоўжана да 31 снежня гэтага года.

У гэтым годзе з Беларусі ў Літву незаконна патрапілі 4172 мігранты, з 2 жніўня памежнікі не ўпусцілі ў Літву 4051 замежніка.

Фота: © Reuters / Scanpix