Літва можа паставіць на мяжы з Беларуссю 4-мятровую сеткаватую агароджу
Служба аховы дзяржаўнай мяжы Літвы прапануе пабудаваць на мяжы з Беларуссю 4-мятровую сцяну з сеткі з калючым дротам зверху. Пра гэта заявіў намеснік яе кіраўніка палкоўнік Відас Мачайціс.
І зрабіць гэта хочуць на ўсёй працягласці мяжы, а гэта больш за паўтысячы кіламетраў. Кошт праекту — больш за 152 млн еўра, паведамляе Delfi.
У залежнасці ад фінансавання ўстаноўка плота можа заняць ад года – да трох.
Мачайціс паведаміў, што разглядалася магчымасць узвядзення і каменнага мура, але для яго грунт у Літве не самы прыдатны: занадта шмат балот і тарфянікаў. «Усе варыянты разглядаліся, выбралі найлепшы, такі і будзем будаваць», – сказаў ён.
Спачатку сцяну збіраюцца ўзводзіць на самых уразлівых участках. ЕЗ гатовы дапамагчы Літве, але невядома, ці зможа ён фінансаваць менавіта пабудову сцяны.
Фота: delfi.lt