Літва на некалькі дзён адкрыла гуманітарны калідор для транзіту
Літва адкрые гуманітарны калідор грамадзянам Беларусі ды іншых краін з магчымасцю перасекчы тэрыторыю Літвы транзітам, каб вярнуцца ў свае дзяржавы. Калідор будзе адкрыты з 16 па 18 сакавіка ўключна. На мяжы з Беларуссю будуць працаваць два пункты пропуску — “Каменны Лог” і “Прывалка”.
Беларусам, якія знаходзяцца ў Літве ці плануюць транзіт праз яе, рэкамендуюць загадзя разлічыць маршруты і купіць білеты. Сярод іншых спосабаў вярнуцца з Літвы МЗС называе самалёты „Белавіі”. Уся інфармацыя ёсць на сайце беларускага Міністэрства замежных спраў, у тым ліку кантакты.
Беларускае Радыё Рацыя
Фота belnovosti.by